Уяві сабе: ты дабіраешся да месца прызначэння пасля доўгага падарожжа, а табе няма дзе паспаць і паесці. 🙁 Гэта рэальнасць для многіх птушак, чые месцы зімоўкі, адпачынку або гнездавання знішчаюцца: іх аддаюць пад пасевы, забудоўваюць або забруджваюць.
Забудова на пралётных шляхах – дадатковы фактар рызыкі: многія птушкі гінуць, сутыкнуўшыся з будынкамі ці ЛЭП, збіваюцца са шляху ад светлавога забруджвання. Многія становяцца ахвярамі браканьераў.
🌡 Навукоўцы прадбачаць, што змены клімату таксама паўплываюць на выжыванне пералётных птушак у найбліжэйшыя дзесяцігоддзі. Некаторыя птушкі прылятаюць на месца да таго, як ежа там стане даступнай.
🙌 Прыродаахоўнікі свету працуюць, каб зменшыць рызыкі для пералётных птушак. Ты таксама можаш зрабіць свой унёсак у іх абарону – зрабі свае вокны заўважнымі і бяспечнымі для птушак: https://ptushki.org/news/belarus/707939.html.
▪️Калі мядзведзь цябе заўважыў і зацікавіўся, можна выкарыстаць фальшфееры, перцавы балончык, электрашокер, сігнальныя паляўнічыя ракеты. Але запускаць іх трэба не ў мядзведзя, а паміж ім і сабой.
▪️“Павяліч” свае памеры, узняўшы над сабой куртку, заплечнік ці іншы прадмет.
▪️Ні ў якім разе не глядзі мядзведзю пільна ў вочы: ён падумае, што ты хочаш напасці, і сам атакуе цябе.
▪️Не панікуй, не бяжы, а пастарайся незаўважна знікнуць. Адыходзь павольна па сваіх слядах без рэзкіх рухаў, не паварочвайся спінай да мядзведзя. Адышоўшы на 10-15 метраў, можна паскорыць крок і пачаць адыходзіць бокам. Трымай мядзведзя ў полі зроку.
▪️У скрайнім выпадку можна ўратавацца ад мядзведзя на дрэве. Дарослы вялікі мядзведзь цяжкі і не зможа туды залезці: такія выпадкі ўратавання на дрэвах вядомыя. Пастарайся выбраць самае вялікае дрэва.
▪️Натыкнуўшчыся на мядзведзя каля здабычы, захоўвай спакой, пакажы, што ты тут не для таго, каб скрасці яго ежу. Выпрастайся на ўвесь рост, размаўляй гучна, адыходзь павольна па сваіх слядах. Чым большая паміж вамі дыстанцыя, тым лепш.
▪️Убачыўшы мядзведзя, які спіць, не спакушайся, каб яго пафоткаць ці паназіраць. Адразу ж ціха адыдзі па сваіх слядах.
▪️Травень – час гону ў мядзведзяў, яны ў гэты час раздражнёныя, могуць і без правакацый паводзіцца агрэсіўна. Пазбягай доўга знаходзіцца ў лесе, заходзіць у гушчары, хадзіць звярынымі сцежкамі, наведваць лес вечарам, ноччу і на світанні.
📷 Фота: Francis C. Franklin, Wikimedia Commons.
📍 Захоўвай памятку і дзяліся з сябрамі: гэта дапаможа выжыць многім птушкам.
🔺1. Свіргуля часта раяць падкінуць – і, маўляў, тады ён паляціць. Насамрэч гэта шкодная парада! Падумай: а калі ў свіргуля пералом ці чэрапна-мазгавая траўма?
🙅♀️ Ніколі не падкідвай свіргуля над асфальтам, не скідвай з акна ці балкона. Вынесі яго на адкрытую прастору (стадыён, поле), падымі на далоні: здаровы свіргуль зляціць і па спіралі пачне падымацца ўгору.
Калі свіргуль пасля некалькіх спроб не паляцеў, яму патрэбен догляд. Агледзь, ці няма ў яго траўм, пералому крыла, ці не выступіла дзе кроў. Калі такое ёсць, звяртайся да ветэрынара-арнітолага. Кантакты: ptushki.org/helpbird.
🔺2. Дзе ператрымаць свіргуля?
Пакладзі свіргуля ў чыстую скрынку памерам не меней за 30*20 см, каб птушка магла расправіць крылы. Вышыня мусіць быць не меншая за 15 см, каб птушка не выбралася. ☝️ У клетку ні ў якім разе не саджай: папсуюцца пёры. На дно скрынкі пакладзі папяровы ручнік, які рэгулярна мяняй.
🔺3. З кім параіцца наконт догляду за свіргулём? 🙌
На жаль, далёка не ўсе ветэрынары маюць веды і досвед па лекаванні птушак. Парады могуць даць у групе дапамогі свіргулям: vk.com/strizh_by.
📍Больш падрабязная памятка тут https://ptushki.org/dzikaya-pryroda-pobach/help_birds/vy-nashli-strizha-chto-delat.
📷 Фота: Loos Jürgen, Wikimedia Commons.
Ты толькі паглядзі, як гэтыя каўкі зрываюць поўсць з аленя, каб скарыстаць яе ў якасці будаўнічага матэрыялу для гнязда! 😯 https://youtu.be/dPy_41bujv8
Гэта выдатны прыклад сімбіёзу ў прыродзе. Каўкі пабудуюць камфортнае гняздо, а наўзамен алень атрымае дармовую стрыжку падчас лінькі. 😄😉
📷 Відэа: Lawrence Chatton.
BirdLife Europe, WWF і іншыя буйныя прыродаахоўныя арганізацыі звярнуліся да органаў ЕС з заклікам праводзіць цэласную палітыку ў вобласці клімату, энергетыкі і біяразнастайнасці. Гэты падыход актуальны і для Беларусі: захаванне біяразнастайнасці – адзін з нашых нацыянальных інтарэсаў.
👇🏻Чытай зварот прыродаахоўнікаў па спасылцы:
https://ptushki.org/news/716985.html.
📷 Фота: SgH Vienna, Wikimedia Commons.